Алгарытм азнаямлення навучэнцаў з перыядычнымі выданнямі

1. Сфарміраваць уяўленне аб тым, што такое перыядычнае выданне, чым яно адрозніваецца ад іншых выданняў: кнігі, брашуры, альбомы.
2. Паказаць рознабаковасць перыядычных выданняў для дзяцей, якія выходзяць у Беларусі.
3. Пазнаёміць са структурай газеты: назва, перыядычнасць выдання, для каго выдаецца, размежаванне матэрыяла па тэматычных рубрыках, хто і дзе выдае, тыраж і г.д.
4. Даць уяўленне пра тых, хто стварае газеты і часопісы: журналістах, рэдактарах, карэспандэнтах, мастаках, фотакарэспандэнтах, юнкорах і др.
5. Вучыць працаваць з газетай (часопісам): знаходзіць патрэбны матэрыял, выдзяляць у ім галоўнае, аналізаваць, прадумваць форму паведамлення, абмяркоўваць прачытанае, абменьвацца меркаваннямі, выслухоўваць меркаванні іншых, рабіць агляд найбольш цікавага матэрыялу.
6. Стварыць у класе інфармацыйны вугалок, у якім змясціць падшыўкі газет, папкі з выразкамі, з цікавымі інтэлектуальнымі заданнямі, з тэхналагічнымі картамі па вырабе сувеніраў і г.д.
7. Для падтрымання цікавасці і фарміравання звычкі да рэгулярнага чытання перыядычных выданняў выкарыстоўваць пытанні, анонсы, абменьвацца цікавай інфармацыяй, пабуджаць навучэнцаў да напісання асабістых нататак, зваротаў у газету з пытаннямі, прапановамі і г.д.



Комментариев нет:

Отправить комментарий