План работы вучэбна-метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

__________________Г.І. Франюк

“___”____________2021

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

План работы

вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

на 2021/2022 навучальны год

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кіраўнік: Роўба Аксана Віктараўна, настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 

 

 

 

Метадычная тэма:

удасканаленне форм і метадаў выхаваўчай дзейнасці класнага кіраўніка на сучасным этапе з навучэнцамі  і законнымі прадстаўнікамі праз укараненне дзейнаснага падыходу ў кантэксце Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2020-2024 гады.

 

Задачы:

стварыць умовы для арганізацыі інфармацыйна-метадычнай дапамогі класным кіраўнікам ва ўдасканаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы;

садзейнічаць фарміраванню ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання сістэмы выхавання ў класе з выкарыстаннем сучасных

адукацыйных тэхналогій і методык для задавальнення патрэбаў вучняў у культурным і маральным выхаванні;

спрыяць удасканаленню форм і метадаў работы з сем'ямі навучэнцаў з

мэтай своечасовага выяўлення недабрабыту ў сям'і і прафілактыцы правапарушэнняў навучэнцаў.

 

ЗАНЯТАК1.

Тэма:

Прафілактычная работа  класнага кіраўніка па папярэджанню аўтаагрэсіўных (суіцыдальных) паводзін навучэнцаў

Дата правядзення: верасень 2021г.

Форма правядзення: семінар- практыкум

 

Пытанні для абмеркавання:

1.                Аналіз і абмеркаванне нарматыўных прававых і метадычных дакументаў

2.                Прыёмы і метады работы з падлеткамі па прафілактыцы суіцыдальных намераў.

3.                Педагагічная кансультацыя “Комплексная бяспека”.

ПРАКТЫЧНЫ БЛОК: выпрацоўка алгарытма дзейнасці класнага кіраўніка па педагагічным суправаджэнні навучэнцаў і законных прадстаўнікоў.

ЗАНЯТАК 2.

Тэма:

Пошук шляхоў павышэння ўзроўню інфармацыйнай культуры і бяспекі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Дата правядзення: снежань 2022г.

Форма правядзення: творчая лабараторыя

 

Пытанні для абмеркавання:

1.                Павышэнне інфармацыйнай пісьменнасці законных прадстаўнікоў навучэнцаў.

2.                Формы, метады і прыёмы шляхоў павышэння ўзроўню інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

3.                Інфармацыйна-псіхалагічная бяспека непаўналетніх у сетцы Інтэрнэт.

ПРАКТЫЧНЫ БЛОК: панарама адкрытых класных гадзін і мерапрыемстваў па тэме пасяджэння метадычнага аб'яднання.

 

ЗАНЯТАК 3.

Тэма:

Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка як аснова паспяховага партнёрства з сям’ёй

Дата правядзення: сакавік 2022г.

Форма правядзення: метадычны дыялог-практыкум

 

Пытанні для абмеркавання:

1.Выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў работы  класнага кіраўніка з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі.

2. Фарміраванне спрыяльнага сацыяльна - псіхалагічнага клімату у класным калектыве навучэнцаў і законных прадстаўнікоў.

3 Узаемадзеянне сям'і і школы па прафілактыцы і пераадоленні крызісных станаў у непаўналетніх.

ПРАКТЫЧНЫ БЛОК: панарама адкрытых класных гадзін і мерапрыемстваў па тэме пасяджэння метадычнага аб'яднання.

ЗАЎВАГІ: на паседжанні вучэбна-метадычнага аб’яднання запрашаюцца класныя кіраўнікі, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг СПЦ г. Дзятлава

 

ЗАНЯТАК 4.

Тэма:

Прэзентацыя вопыту работы класных кіраўнікоў па метадычнай тэме года.

Дата правядзення: май 2022г.

Форма правядзення: прэзентацыйная справаздача

 

Пытанні для абмеркавання:

1. Абагульненне вопыту работы за год. Прэзентацыя выхаваўчых праектаў, рэалізаваных у класных калектывах на працягу навучальнага года.

2.Аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2021/2022 навучальны год.

ПРАКТЫЧНЫ БЛОК: экспертыза матэрыялаў па абагульненню вопыту работы (работа ў групах)

 

 











Комментариев нет:

Отправить комментарий